А. Янукевич о последствиях аварии на ЧАЭС

Представитель: 

А. Янукевич о последствиях аварии на ЧАЭС

 

Шаноўныя суайчыннікі!

Партыя БНФ заўсёды казала людзям праўду. І мы заўсёды патрабавалі, каб праўду людзям казала ўлада. Праблема Чарнобыля ў вялікай ступені існуе праз тое, што ўлады хлусілі ў момант Катастрофы, пасля катастрофы і працягваюць хлусіць беларускаму народу. Насамрэч, адна з самых важных справаў, якую трэба зрабіць у першую чаргу, гэта адкрыць праўду пра Чарнобыль. Таму што на сённяшні момант на дзяржаўным узроўні існуюць праграмы аднаўлення і вяртання ў абарот тых земляў, якія былі забруджаныя.

Там вырабляецца сельскагаспадарчая прадукцыя, там будуюцца новыя прадпрыемствы і туды адпраўляюцца маладыя спецыялісты. Так быць не павінна! Таму што гэтыя землі застаюцца забруджанымі. Грамадства не мае праўдзівай інфармацыі пра іх, і Чарнобыль працягвае забіваць беларусаў ужо 30 гадоў. Насамрэч, Беларусь пацярпела вельмі моцна ад Чарнобыльскай трагедыі, і гэта тая бяда, якая будзе ўплываць на жыццё нацыі на дзесяцігоддзі і, можа быць, стагоддзі наперад.

Гэта бяда, якая вышэйшая за шмат якія эканамічныя і палітычныя праблемы. Таму нельга сёння дазваляць з нейкіх кан’юктурных палітычных, ці каротка-тэрміновых эканамічных памкненняў замоўчваць, альбо заменьшаць маштабы той трагедыі, з якой сутыкнулася беларуская нацыя. Таму партыя БНФ рашуча выступае і патрабуе адкрыцця праўды, вяртання маніторынгу ўплыву на Беларусаў малых доз радыяцыі, стварэння ільготаў для ўвязення лекаў і медычнага абсталявання ў Беларусь і, самае галоўнае, спынення будаўніцтва Астравецкай АЭС. Таму што на сённяшні момант мы забываем пра наступствы, і калі мы забываем, яны могуць паўтарыцца ізноў.

Аляксей Янукевіч, Беларускі Народны Фронт