Выбары 2016: Пераддэбатная дыскусія

Дэбаты-2016. Ці ёсць у Беларусі рэальны парламент і выбары? Першая перадача цыклу перадвыбарных дэбатаў тэлеканала «Белсат» сумесна з Naviny.by і «Еўрарадыё».

Ці існуе ў Беларусі рэальны парламент і якое месца ён займае ў палітычным жыцці краіны? Ці ёсць у краіне сапраўдныя выбары - ці мы бачым толькі бляклыя дэкарацыі ў спектаклі, пастаўленым уладамі? Што робіць беларуская апазіцыя - змагаецца за ўладу альбо адбывае нумар у выбарчым фарсе па сцэнары кіруючага рэжыму?

Гэтыя і іншыя пытанні ў пераддэбатнай дыскусіі абмяркоўваюць прадстаўнік кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазняк, старшыня Вярхоўнага Савету беларусі ў 1994-1996 гадах Мечыслаў Грыб, сябра палітрады Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі Аляксандар Дабравольскі і дырэктар інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч.

Дэбаты вядзе Святлана Калінкіна. Першыя дэбаты кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў глядзіце на сайце ePramova.org, Naviny.by і тэлеканале «Белсат» у суботу, 3 верасня, а 21:10.

Тэма праграмы - нацыянальная ідэнтычнасць, беларуская культура і моўная сітуацыя ў краіне.

Удзельнікі заўтрашніх дэбатаў: Таццяна Севярынец, Ягор Левачов, Вольга Дамаскіна, Юры Стукалаў і Алена Анісім.

ІНШЫЯ НАВІНЫ