Віталь Рымашеўскі

Нарадзіўся 3 сакавіка 1975 у Менску - беларускі палітычны і грамадскі дзеяч , былы кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь , сустаршыня партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ( БХД).

З 1996 года - сябра Каардынацыйнай Рады «Беларускага аб'яднання маладых палітыкаў". У 2002-2004 гадах – сябра Прэзідыума Беларускай нацыянальнай рады моладзевых і дзіцячых грамадскіх арганізацый "Рада" . Адзін з распрацоўшчыкаў канцэпцыі новай моладзевай палітыкі Беларусі.

У 1999 годзе праходзіў навучанне ў Германіі на курсах Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання ў інстытуце «Саюз грамадскага кіравання", вывучаў эканамічнае і палітычнае ўладкаванне ФРГ.

31 кастрычніка 2009 на з'ездзе БХД Віталь Рымашэўскі быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010 года.

Адзін з кіраўнікоў кампаніі «У абарону свабоды сумлення і веравызнання ў Беларусі", у рамках якой было сабрана больш за 50 тысяч подпісаў у абарону хрысціянаў.

У партыі ўзначальвае працу адукацыйнага аддзела, курыруе працу моладзевай арганізацыі Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты і міжнароднага аддзела БХД , з'яўляецца кіраўніком Менскай арганізацыі БХД.

Рэгіён: