Усім “па 500” і "камфортны" Падатковы кодэкс — ці ўбачым?

26 лістапада кіраўніцтва ўрада і Нацбанка давалі справаздачу кіраўніку краіны — казалі пра эканамічны вынік 2018 года і прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступны год. Толькі Аляксандр Лукашэнка гэтай справаздачай застаўся незадаволены. Маўляў, і праблему неэфектыўных прадпрыемстваў урад спрабуе плаўна абысці, і абноўлены Падатковы кодэкс не атрымалася зрабіць камфортным для людзей і бізнеса, і сярэдняга заробку ў тысячу рублёў так і не дасягнулі.

Ці апраўданыя прэтэнзіі кіраўніка дзяржавы да “маладога” ўраду прэм’ер-міністра Сяргея Румаса? Ці бывае падатковы кодэкс, які б быў камфортным для людзей і бізнеса? Ці здолее урад Румаса забяспечыць рост беларускай эканомікі ў наступным годзе? Ці ўбачым мы бліжэйшым часам выкананне даўняга абяцання “усім па 500”?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае незалежны аналітык Леанід Фрыдкін.




ІНШЫЯ НАВІНЫ