Сенсацыі не здарылася — якія выбары будуць раней, Ярмошына не сказала

22 лютага старшыня Цэнтравыбаркама правяла незапланаваны відэабрыфінг. Чакалася, што Лідзія Ярмошына аб’явіць пра перанос на ранейшы тэрмін адных з выбараў — прэзідэнцкіх ці парламенцкіх, бо выбарчыя кампаніі амаль супадаюць па часе правядзення — другая палова 2020 года. Сенсацыі не здарылася і пра перанос выбараў старшыня ЦВК практычна нічога не сказала.

Чаму ўлады, яшчэ ў 2018 годзе заявіўшы пра магчымы перанос адной з выбарчых кампаній на ранейшы тэрмін, дагэтуль захоўваюць інтрыгу? Якую з выбарчых кампаній больш лагічна правесці раней? Перанос якіх выбараў найбольш выгадны для дэмакратычных сіл?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць юрыст, палітолаг Юрый Чавусаў і палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі.

ІНШЫЯ НАВІНЫ