Роўнасць дзвюх дзяржаўных моў, ці існуе яна ў Беларусі?

Генадзь Лойка нават праз суд не здолеў адстаяць сваё права на атрыманне міліцэйскага пратакола, напісанага па-беларуску. Такі ж лёс напаткаў і зварот ў Савет міністраў дэпутата Алены Анісім, якая заклікала “прывесці ў адпаведнасць пастановы і іншыя нарматыўныя дакументы ў сістэме Саўміна, на падставе якіх адбываюцца парушэнні моўных правоў грамадзян”. Абедзьве адмовы абгрунтаваныя тым, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы і яны… роўныя.

Ці сапраўды дзяржаўныя мовы ў нашай краіне — роўныя? Чаму прапісаная ў Канстытуцыі роўнасць моў дае магчымасць абмяжоўваць выкарыстанне беларускай мовы? Як можна змяніць існуючую ў краіне моўную сітуацыю?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны Алена Анісім і скульптар Генадзь Лойка.




ІНШЫЯ НАВІНЫ