Пераслед праваабаронцаў — ці падобная Беларусь да Чачні?

Старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі і праваабаронца Сяргей Сыс пабывалі ў Чачні, дзе пяты месяц разглядаецца крымінальная справа кіраўніка грозненскага аддзялення расійскага праваабарончага цэнтра “Мемарыял” Аюба Ціціева. Праваабаронцу вінавацяць у незаконным захоўванні наркотыкаў у буйным памеры, што пагражае максімальным пакараннем — дзесяць гадоў пазбаўлення волі.

У чым падабенства беларускага і чачэнскага правасуддзя? Ці аднолькава ўлады Беларусі і Расіі не любяць праваабаронцаў? У чым прычына такога стаўлення? Ці магчыма супрацьстаяць ціску з боку ўладаў на праваабаронцаў?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца Алесь Бяляцкі.





ІНШЫЯ НАВІНЫ