О проекте

Сардэчна запрашаем на «ePramova» — онлайн-прастору, дзе вы можаце далучыцца да абмеркавання аб тым, якой быць Беларусі!

«ePramova» — гэта пляцоўка для дыскусіі паміж грамадзянамі аб тым, якой павінна быць Беларусь. Тут кожны можа знайсці адказы і прапанаваныя рашэнні для праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы.

«ePramova» — гэта месца, дзе простыя грамадзяне сустракаюцца з прадстаўнікамі палітычных партый і грамадскіх арганізацый. Гэта адзіная пляцоўка, дзе адначасова можна пачуць прапановы і бачанні розных палітычных сілаў і грамадскіх арганізацый Беларусі.

Спадзяемся, наведаўшы «ePramova», вы знойдзеце сваіх аднадумцаў, а, магчыма, і цэлую арганізацыю якая прадстаўляе вашы каштоўнасці. На «ePramova» можна не толькі слухаць — тут можна актыўна ўключацца ў размову, падымаць хвалюючыя вас пытанні і дзяліцца сваім меркаваннем, каментуючы адказы палітыкаў.

У вас ёсць пытанні? У іх ёсць адказы!

Раздзел «Пытанні і адказы» — асноўны фармат для дыскусій на нашай платформе. «еPramova» — гэта публічная прастора, дзе любы беларус можа задаць пытанні па набалелых тэмах. Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі адкажуць на самыя папулярныя пытанні, і вы зможаце пачуць, якія рашэнні імі прапануюцца для вырашэння праблем, якія цікавяць вас. На гэтым абмеркаванне не скончваецца! Дыскусію можна працягнуць у раздзеле для каментароў.

Падзяліцеся вашым меркаваннем з нагоды пачутага адказу ці тым, што асабіста вы прапануеце ў якасці рашэння. Калі вам спадабаўся які-небудзь адказ, вы можаце адзначыць яго, націснуўшы «Падабаецца».

Кожны месяц будуць з'яўляцца адказы на новыя пытанні, так што на «ePramova» заўсёды будзе нешта свежае для абмеркавання!

Звяртаем вашу ўвагу: Для таго, каб задаць пытанне ці пакінуць каментар, вам неабходна зарэгістравацца, але праглядаць кантэнт, чытаць каментары, дзяліцца відэаролікамі ці падтрымаць ўпадабаны адказ, націснуўшы на кнопку «Падабаецца», можна і без рэгістрацыі карыстальніка.

Пытанні на «ePramova» прапануюцца па пяці асноўных тэматычных напрамках (Эканоміка, Палітыка, Сацыяльныя пытанні, Міжнародныя адносіны, Культура). На старонцы «Адказы» можна знайсці апошнія пытанні і адказы на іх, і ў любы час можна здзейсніць пошук пытанняў па пэўнай тэме — для гэтага трэба націснуць «Націсніце тут для ўсіх адказаў па дадзенай тэме або абярыце іншую катэгорыю знізу для ўсіх адказаў па іншай тэме». Вы таксама можаце зайсці на старонку пытанняў, якая прапануе ўсе пытанні, якія былі зададзены, пытанні, на якія былі дадзены адказы, а таксама ў архіве раздзела можаце знайсці пытанні, якія засталіся пакуль без адказаў. Адказы таксама можна сартаваць паводле партый/ арганізацый альбо паводле асобных прадстаўнікоў.

Iншыя функцыі

Акрамя дыскусій у фармаце пытанняў і адказаў, «ePramova» прапануе два іншых раздзела. На старонцы «Інтэрв'ю» можна сустрэцца з новымі тварамі, якія з'явіліся ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі. На старонцы «Дыскусіi» можна паслухаць абмеркаванні будучыні Беларусі публічнымі асобамі і экспертамі з удзелам мадэратара. Усе фарматы дыскусій прадугледжваюць для вас магчымасць каментаваць, адзначаць ўлюбёныя матэрыялы, націскаючы «Падабаецца», і дзяліцца з сябрамі ўпадабанымі адказамі.

Дзяліцеся сваім меркаваннем!

Дзякуй за вашую цікаўнасць да «ePramova»! Гэтая онлайн-прастора створана для таго, каб такія беларусы як Вы маглі абмяркоўваць, якой быць Беларусі. Калі ў вас ёсць пажаданні нешта змяніць або палепшыць, прапановы, як можна удасканаліць дыскусіі — пішыце нам! Дзяліцеся сваім меркаваннем! Заўвагі, прапановы, пытанні накіроўвайце на адрас [email protected].