Кампанія Гавары Праўду

"Гавары праўду" - грамадзянская кампанія, якая дынамічна развіваецца. Наша мэта - пабудова надзейнай і эфектыўнай дэмакратычнай дзяржавы ў Беларусі, заснаванай на павазе да сваіх грамадзянаў. Галоўным метадам у дасягненні гэтай мэты мы бачым павышэнне ўдзелу грамадзян у фарміраванні, прыняцці і рэалізацыі дзяржаўных рашэнняў розных узроўняў.

Мы сабраліся разам 25 лютага 2010 года. Першай акцыяй быў збор 100 000 подпісаў жыхароў Мінска ў падтрымку вуліцы Быкава. Лідэр кампаніі, Уладзімір Някляеў, на прэзідэнцкіх выбарах лідэр кампаніі быў адным з лідэраў сярод дэмакратычных кандыдатаў і сёння захоўвае самы высокі рэйтынг сярод лідэраў апазіцыі.

Асновай дзейнасці кампаніі з'яўляецца дапамога і арганізацыя грамадзян Беларусі ў адстойванні сваіх правоў на месцах і прасоўвання сваіх ідэй, як зрабіць дзяржаву больш эфектыўнай і надзейнай. У 2012 годзе кампанія, правёўшы працу над памылкамі, прадставіла "Грамадзянскую Дамову" - набор прынцыпаў і тэхналогія, як працаваць па абароне інтарэсаў грамадзян. 22 кандыдаты якія падтрымалі "Грамадзянская дамову" сабралі за месяц у сваю падтрымку 40 000 подпісаў. Пасля выбараў кандыдаты не сышлі са сваіх акругаў, а працягнулі дзейнічаць заснаваўшы "Офісы дэпутатаў грамадзянскай дамовы" - альтэрнатыву офісаў прызначаных дэпутатаў парламента. Паводле дадзеных НІСЕПІ мы займаем сёння адно з лідзіруючых месцаў па пазнавальнасці (40 %), а таксама з'яўляемся абсалютным лідэрам пры адказе грамадзян "За прадстаўнікоў якіх палітычных сіл вы б прагаласавалі сёння на выбарах" (7% ), абагнаўшы па палярнасці прапрэзідэнцкую "Белую Русь".

У траўні 2013 "Гавары праўду" сумесна з партыяй БНФ і Рухам "За Свабоду" абвясціла аб пачатку рэалізацыі доўгатэрміновай стратэгіі "Народны рэферэндум", мэта якой пабудова доўгатэрміновай падтрымкі грамадзян пераменаў у Беларусі. Галоўнай ідэяй з'яўляецца неабходнасць правядзення ў Беларусі новага рефрендума па пытаннях, звязаных з эканамічнымі зменамі і вяртаннем павагі дзяржавы да сваіх грамадзянаў .