Ігар Барысаў

Нарадзіўся 24 траўня 1982 г. у г. Магілёве. Скончыў Беларуска-Расійскі універсітэт (Магілёў) і Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня). Мае дыпломы інжынера-электрыка і палітолага. Магістр палітычных навук.

У 2004-2006 гг. працаваў на заводзе “Магілёўліфтмаш, у 2009 – у арганізацыі “Служба камплектацыі трубаправодаў – завод палімерных труб”. У абодвух выпадках звольнены за палітычную дзейнасць. Цяпер працуе мэнэджарам у прыватнай фірме.

У БСДП уступіў у 2001г.. З 10 кастрычніка 2010 г. намеснік старшыні БСДП. Сябар незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці і Беларускай асацыяцыі журналістаў
Рэдактар аналітычна-дыскусійнага часопіса “Отражение”, бюлетэня “Сацыял-дэмакрат” (Магілёў) і рэгіянальнага сайта "НАШ Магілёў". Аўтар аналітычных артыкулаў у часопісе “Arche” і інш. выданнях.

Электронная пошта: [email protected]