Фінальныя дэбаты: ці павінна Беларусь уваходзіць у ваенна-палітычных саюзы?

Дэбатны клуб "ДысКУТ" ў апошні раз у гэтым сезоне прапануе паглядзець фінальныя дэбаты "ДысКУТ" 14-га лістапада ў прамым эфіры па тэме: "Ці павінна Беларусь уваходзіць у ваенна-палітычныя саюзы?"

Артыкул 18 Канстытуцыі гаворыць: "Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а дзяржаву - нейтральнай", але канстытуцыйныя спадзевы разыходзяцца з рэчаіснасцю. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам АДКБ, наша армія праводзіць сумесныя ваенныя вучэнні з Расеяй, а таксама рыхтуецца новы праект Ваеннай дактрыны Саюзнай дзяржавы. З іншага боку Польшча жадае размясціць на мяжы з Беларуссю базы ЗША ў рамках калектыўнай дамовы з НАТА. Які шлях павінна абраць Беларусь: стаць фактычна нейтральнай дзяржавай або ўвайсці ў адзін з ваенна-палітычных саюзаў? На гэтыя і многія іншыя пытанні адкажуць удзельнікі фінальных дэбатаў.



ІНШЫЯ НАВІНЫ