Ці вывучылі за 5 гадоў беларусы мову нанова?

Пяць гадоў таму, 13 студзеня 2014 года прайшлі першыя заняткі курсаў “Мова нанова”. За гэты час з Мінска моўныя курсы распаўсюдзіліся практычна па ўсіх рэгіёнах Беларусі — моўныя заняткі пачалі праводзіць шмат у якіх гарадах краіны.

Колькі людзей за пяць гадоў існавання курсаў далучыліся да вывучэння альбо ўдасканальвання беларускай мовы? Сакрэт папулярнасці “Мовы нанова” — у чым ён? Ці атрымалася ў арганізатараў курсаў змяніць да лепшага сітуацыю з беларускай мовай у краіне?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік моўных курсаў “Мова Нанова” Глеб Лабадзенка.



ІНШЫЯ НАВІНЫ