Ці сапраўды моладзі файна быць актыўнай у Беларусі?

Арганізацыя сучаснай народнай адукацыі “Актыўным быць файна” працуе ў Беларусі з 2012 года. Займаецца не толькі арганізацыяй і правядзеннем розных тэматычных семінараў, лекцый і “навучальных гурткоў”, але і актыўна пашырае сярод сяброў арганізацыі звесткі пра стажыроўкі ды праграмы навучання за мяжой.

Якую адукацыю можа атрымаць удзельнік арганізацыі “Актыўным быць файна"? Чым атрыманая “народная адукацыя” дапаможа ў атрыманні адукацыі звычайнай? На што арыентаваныя “выпускнікі” навучальных праграм АБФ — навучанне і працу на радзіме ці пошук магчымасцяў для эміграцыі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае праектны менеджар няўрадавай арганізацыі сучаснай народнай адукацыі “Актыўным быць файна” Юлія Міцкевіч.


ІНШЫЯ НАВІНЫ