Беларуская партыя левых «Справядлівы свет»

Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» - левая палітычная партыя ў Рэспубліцы Беларусь, створаная 7 сьнежня 1991 г. Знаходзіцца ў апазіцыі.

Ставіць перад сабой мэту пабудовы грамадства народаўладдзя, сацыяльнай справядлівасці, роўнасці, салідарнасці і свабоды. Выступае за безумоўнае вяршэнства Канстытуцыі, стварэнне ўмоў для свабодных і справядлівых выбараў, пашырэнне паўнамоцтваў прадстаўнічых органаў, вяртанне парламенту статусу і функцый адзінага заканадаўчага органа, ліквідацыю залежнасці судовай сістэмы ад выканаўчых органаў улады.

Актыўна ўдзельнічае ў палітычным жыцці краіны, прыкладае мэтанакіраваныя намаганні для кансалідацыі дзеянняў палітычных партый і грамадскіх арганізацый дэмакратычнай скіраванасці.

Партыя мае разгалінаваную сетку рэгіянальных арганізацый. Ўваходзіць у склад Партыі еўрапейскіх левых і Форуму сацыялістычных і сацыял -дэмакратычных партый СНД. Лідэр партыі - Сяргей Калякін.