Аляксей Янукевіч

У 1997 г. скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт па спецыяльнасці «Кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю"; вучыўся ў аспірантуры БДЭУ (2003-2004). Працаваў выкладчыкам у Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа (2002-2003), намеснікам генеральнага дырэктара турыстычнай фірмы «Аркадыя» (2004-2005). З 1996 года сябра Партыі БНФ , c 1999 г. - член сойма (кіруючага органа) БНФ , з 2003 г. - намеснік старшыні БНФ. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года быў даверанай асобай Аляксандра Мілінкевіча. У 2009 г. абраны старшынём Партыі БНФ, змяніўшы на гэтай пасадзе Леаніда Баршчэўскага. У 2011 пераабраны старшынём Партыі БНФ. Валодае ангельскай, нямецкай і польскай мовамі. Каталік.

Партыя: 

Рэгіён:

2
0
0
0
0
0
0
0
0
0