Аб'яднаная грамадзянская партыя

Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) - вядучая ліберальна-кансерватыўная партыя Рэспублiкi Беларусь. У АГП шырокая сетка аддзяленняў ва ўсіх рэгіёнах, Мінску і 62 раёнах Беларусі.

Партыя выступае за незалежную, суверэнную Беларусь, якая праводзіць ўнутраную і знешнюю палітыку ў адпаведнасці з уласнымі нацыянальнымі інтарэсамі. Фундаментальнымі прынцыпамі АГП з'яўляюцца правы і свабоды чалавека, дэмакратыя, вяршэнства права, прыватная ўласнасць, свабодная эканоміка. Партыя не прымае аўтарытарнае кіраванне або ўзвышэнне інтарэсаў дзяржавы над інтарэсамі чалавека. АГП выступае за самакіраванне, замену сістэмы саветаў на сістэму мясцовых адзінак самакіравання (муніцыпалітэтаў).

Адной з асноўных відаў дзейнасці партыі з'яўляецца забеспячэнне свабоды слова, аб'яднанняў і інфармацыі, што на практыцы азначае пераадоленне дзяржаўнай манаполіі ў масмедыя. Колькасць чалавек у АГП - 4000 сябраў партыі.